Навіны Навіны Руху

Перавага Лукашэнкі мацуецца шматлікімі парушэннямі

Перавага Лукашэнкі мацуецца шматлікімі парушэннямі

3411 Праглядаў Вілейка
На выбарчым участку № 8 у горадзе Вілейка Чэрыкаўскага раёна, дзе за дзейснага кіраўніка прагаласавала нібыта 99% выбарцаў, зафіксаваныя сур’ёзныя прыкметы фальсіфікацыі.

Пра гэта паведаміў назіральнік БХК Сяргей Странчанка.

Падчас датэрміновага галасавання, камісія дазваляла назіральнікам аглядаць пячатку на скрыні і саму скрыню першыя тры дні. Нечакана, 17 і 18 снежня аглядаць скрыню было катэгарычна забаронена. Гэта наводзіць на думкі, што менавіта ў гэтыя дні скрыня таемна ўскрывалася.

Страшыня выбарчай камісіі Дзмітрый Рубан падчас падліку галасоў забараніў назіральнікам набліжацца да сталоў з бюлетэнямі бліжэй, чым на 8 метраў. Натуральна, што бачыць пазнакі ў бюлетэнях не было ніякай магчымасці.

Камісія, нягледзячы на заўвагі назіральнікаў, адмовілася праводзіць асобны падлік галасоў.

Разбежка паміж афіцыйнымі лічбамі галасавання і тымі, што атрымалі назіральнікі, дзякуючы альтэрнатыўнаму падліку, складае больш за 90 бюлетэняў.

Амаль усіх жыхароў аграгарадка Верамейкі, якія працуюць на вялікім свінагадоўчым комплексе, дырэктар прадпрыемства прымусіў галасаваць датэрмінова. Да асноўнага дня галасавання свой голас аддалі 100% рабочых прадпрыемства.

Колькасць і сур’ёзнасць парушэнняў, на думку назіральнікаў не дазваляе лічыць, што выбары на ўчастку № 8 адбыліся. У паркуратуру і ЦВК накіравныя шэраг скаргаў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны