Навіны Навіны Руху

Пасля наведвання офіса Руху "За Свабоду" кандыдата ў дэпутаты абшукалі

Пасля наведвання офіса Руху "За Свабоду" кандыдата ў дэпутаты абшукалі

2782 праглядаў Мінск Віцебск
Алену Фаміну ў ноч з 31 жніўня на 1 верасня знялі з цягніка Варшава-Мінск і правялі асабісты дагляд.

Днём раней, 30 жніўня, калі кандыдат па Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акрузе №17, член аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народнай Грамады" Алена Фаміна знаходзілася ў Мінску. Там яна перадала іншаму кандыдату Аляксею Гаўруцікаву свае дакументы з просьбай завезці іх у Віцебск, а сама паехала ў Варшаву адведаць сына Антона, які навучаецца на моўных курсах.

"Наведванне намі офіса Руху "За Свабоду" 30 жніўня ўвяло спецслужбы ў зман, яны выказалі здагадку, мусіць, што мы вязем "зброю адплаты рэжыму". Таму была праверана машына, у якой я ехаў, а Алену Фаміну абшукалі ў цягніку. Шукалі, магчыма, буйную суму грошай", - выказаў меркаванне Аляксей Гаўруцікаў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны