Навіны Навіны Руху

Аляксандр Мілінкевіч яшчэ мае магчымасць стаць кандыдатам у дэпутаты

Аляксандр Мілінкевіч яшчэ мае магчымасць стаць кандыдатам у дэпутаты

4292 праглядаў Мінск
Аляксандр Мілінкевіч накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд на рашэнне Цэнтрвыбаркаму не рэгістраваць яго кандыдатам у дэпутатам (у сваю чаргу ЦВК пацвердзіў адмову ў рэгістрацыі з боку акруговай выбарчай камісіі).

Падставай для адмовы ў рэгістрацыі была названая наступная акалічнасць: колькасць недакладных подпісаў, выяўленых пры праверцы, склала 28%.

«У сваім рашэнні Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў пацвердзіла факт наяўнасці неабходных для рэгістрацыі дакладных подпісаў, а ўсе пералічаныя ў ейным рашэнні прыклады нібыта недакладных подпісаў тычацца выкрасленых подпісаў, а таксама фармальнага боку афармлення падпісных аркушоў», — гаворыцца ў скарзе лідара Руху «За Свабоду».

Выкрасленыя подпісы не павінны былі ўлічвацца і правярацца, бо іхняе выдаленне з падпісных аркушоў было агаворанае выкрасленнем і, больш за тое, адсутнасцю нумарацыі. А выбарчае заканадаўства не вызначае дакладную форму выдалення запісаў з падпісных аркушоў.

Мілінкевіч лічыць, што ЦВК суб’ектыўна і прадузята паставіўся да праверкі прадстаўленых ім подпісаў выбаршчыкаў, якіх было пададзена ў 2,5 разы больш, чым неабходна для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў: «Адмаўляючы мне ў рэгістрацыі, Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў пагрэбавала меркаваннем дзвух з паловай тысячаў выбаршчыкаў Уручскай выбарчай акругі № 109, які хочуць бачыць мяне сваім кандыдатам у дэпутаты. Такія вынікі збору подпісаў, які ажыццяўляўся праз шырокае пікетаванне і абыход кватэраў выбаршчыкаў, — яскравае адлюстраванне волі грамадзянаў».

Вярхоўны суд можа разгледзець скаргу Мілінкевіча напачатку наступнага тыдня.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны