Навіны Навіны Руху

Байкот-101

Байкот-101

4814 Праглядаў Мінск
Кампанія байкоту на справе, а не на словах будзе арганізавана шэрагам арганізацый і партый у Фрунзенсай выбарчай акрузе № 101 у Мінску.

Такое рашэнне прынята на праведзеным 31 жніўня пасяджэнні рабочай групы па правядзенні такой кампаніі ў межах выбараў у Палату прадстаўнікоў.

У кампаніі ўдзельнічаюць Рух "За Свабоду", Партыя БНФ, грамадзянская кампанія "Гавары праўду", яе моладзевая структура "Zмена". Да працоўнай групы далучылася таксама Беларуская партыя левых "Справядлівы свет".

У межах актыўнага байкоту ў гэтай асобна ўзятай мінскай акрузе плануецца арганізаваць пастаяннае назіранне на усіх 33 яе участках на працягу шасці дзён (асноўнага дня галасавання 23 верасня і пяці дзён датэрміновага галасавання). Для гэтага спатрэбіцца дзяжурства ў некалькі змен ад 210 да 280 назіральнікаў. Будзе арганізаваны ў дзве хвалі распаўсюд улётак прыблізна на 20 тысяч кватэр (для гэтага патрэбныя каля 100 валанцёраў). У планах таксама - пікеты, сустрэчы з выбаршчыкамі, выданне спецыяльных накладаў газет, рассыланне лістоў сябрам выбарчых камісій аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства.

Каардынатарамі кампаніі байкоту ў 101-й акрузе абраны Сяргей Вазняк ("Справядлівы свет"), Павел Вінаградаў ("Zмена"), Юрась Меляшкевіч (Рух "За Свабоду"), Аляксандр Фядута ("Гавары праўду"). У гэтай акрузе ад апазіцыі балатуецца з намерам зняцца Арцём Лява з Партыі БНФ.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны