Навіны Навіны Руху

ЦВК сёння разгледзіць скаргу Аляксандра Мілінкевіча

ЦВК сёння разгледзіць скаргу Аляксандра Мілінкевіча

2447 Праглядаў Мінск
Агулам на разгляд патрапяць 26 скаргаў ад прэтэндэнтаў, якія не былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў у Мінску.

Акруговая камісія мае прэтэнзіі да сабраных лідарам Руху «За Свабоду» подпісаў. На мінулым тыдні ў праграме АНТ «Тэма дня» старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што подпісы былі аформлены «страшэнна няправільна». «У яго подпісы... знешне настолькі неахайнымі з’яўляюцца, што непатрэбныя эксперты-графолагі...», — сказала яна.

30 жніўня ЦВК разгледзіць і скаргу вядомага сатырыка Яўгена Крыжаноўскага. Акруговая камісія мае прэтэнзіі да яго падатковай дэкларацыі.

За два дні разгляду скаргаў Цэнтрвыбаркамам былі зарэгістраваныя чатыры чалавекі (з 27-мі), адзначае Еўрарадыё: Людміла Дзенісенка з Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», Уладзімір Малярчук з Аб’яднанай грамадзянскай партыі, слесар Артур Эшбаеў і Ягор Лебядок, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі Нацыянальнай акадэміі навук (абодва — Лагойская выбарчая акруга № 75). Агулам цяпер налічваецца 367 зарэгістраваных кандыдатаў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны