Навіны Навіны Руху

Цэнтрвыбаркам зоймецца скаргай Мілінкевіча

Цэнтрвыбаркам зоймецца скаргай Мілінкевіча

2334 праглядаў Мінск
Яна ў плане разгляду скаргаў на нерэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутатамі акруговымі выбарчымі камісіямі. Пра гэта на аўторкавым пасяджэнні ЦВК паведаміла яго старшыня Лідзія Ярмошына.

Аляксандр Мілінкевіч падаў скаргу лістом па пошце, які датаваны 24 жніўня. Паводле папярэдняй інфармацыі, скарга будзе разгледжана паслязаўтра, 30 жніўня.

Нагадаем, старшыня Руху «За Свабоду» вылучаўся па Уручскай выбарчай акрузе № 109. Прычына яго нерэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты — больш за 15% правераных подпісаў, на думку акруговай выбарчай камісіі, апынуліся несапраўднымі. Экспертамі былі крыміналісты з МУС. Апрача таго, былі прэтэнзіі да дэкларацыі аб даходах і маёмасці: маўляў, Мілінкевіч задэклараваў як прыватную ўласнасць дом, але не задэклараваў зямлю пад ім (зямля ў пажыццёвым карыстанні, а не ў прыватнай уласнасці).

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны