Навіны Навіны Беларусі

Скаргі на адмову ў рэгістрацыі падалі 50 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат

Скаргі на адмову ў рэгістрацыі падалі 50 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат

2244 праглядаў Мінск
Разгляд скаргаў на адмову ў рэгістрацыі ЦВК пачне 28 жніўня. Вынікі будуць вядомыя праз тры дні.

Сакратар Цэнтральнай камісіі Мікалай Лазавік паведаміў БелаПАН, што ў Цэнтрвыбаркам Беларусі паступіла амаль 50 скаргаў на рашэнні акруговых выбарчых камісій аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

"Апошні тэрмін падачы скаргаў быў 24 жніўня. Магчыма, адна-дзве скаргі яшчэ дойдуць па пошце", – адзначыў ён.

Нагадаем, скарга на адмову ў рэгістрацыі накіравана таксама ад старшыні Руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча, які вылучаўся шляхам збору подпісаў па Уручскай выбарчай акрузе № 109.

Разгляд скаргаў на адмову ў рэгістрацыі Цэнтрвыбаркам пачне 28 жніўня. "Напэўна, спатрэбіцца як мінімум тры дні, каб разгледзець усе скаргі ўзважана, у адпаведнасці з заканадаўствам", – паведаміў Лазавік.

Усяго на выбарах было вылучана 494 кандыдата ў дэпутаты, зарэгістравана – 363, адмоўлена ў рэгістрацыі – 122, яшчэ дзевяць адклікалі свае заявы аб згодзе балатавацца, паведамляюць Naviny.by.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны