Навіны Аналітыка

Эксперт: Мілінкевіч і не мог трапіць у парламент

Эксперт: Мілінкевіч і не мог трапіць у парламент

2551 прагляд
Ва ўмовах кансалідаванага аўтарытарызму не даводзілася спадзявацца, што Аляксандр Мілінкевіч як адзін з лідараў беларускай апазіцыі трапіць у парламент. Так карэспандэнту Тэлеграфа пракаментаваў нерэгістрацыю экс-кандыдата ў прэзідэнты беларускі палітолаг Алесь Шамякін. «У Беларусі парламент не з’яўляецца месцам, дзе адбываецца палітычная барацьба», — адзначыў ён.

«Справа ў тым, што аўтарытарны рэжым выкарыстоўвае парламент і выбары для імітацыі дэмакратычнага працэсу, а таксама ў сваіх унутрырэжымных мэтах як, напрыклад, ганаровае завяршэнне кар’еры і гэтак далей. Пры такіх абставінах наяўнасць апазіцыі ў парламенце рэжыму проста не патрэбна», — адзначыў ён.

Паводле яго слоў, апазіцыя яшчэ ніколі не дамагалася поспеху на выбарах у Палату прадстаўнікоў. «Таму абсалютна не было ніякіх падставаў меркаваць, што на гэты раз кагосьці пусцяць у парламент. Дарэчы, гэта ўжо далёка не першы выпадак, калі апазіцыя памылкова ацэньвае магчымасць абрання ў парламент», — сказаў Алесь Шамякін, прывёўшы ў прыклад 2004 год.

«Распаўсюджанае меркаванне аб тым, што з’яўленне апазіцыі ў парламенце будзе спрыяць урэгуляванню стасункаў з Захадам, таксама з’яўляецца памылковым, бо беларускія ўлады яшчэ ніколі не выкарыстоўвалі дадзеную магчымасць для дыялогу з Захадам. Для рэжыму важней захаваць маналітнасць палітычнай сістэмы, што важна для стабільнасці аўтарытарнай улады. Куды больш верагодным сцэнарам для пачатку нармалізацыі адносінаў з Захадам з’яўляецца вызваленне палітвязняў, чым пропуск апазіцыі ў парламент», — падкрэсліў палітолаг.

Камісія Уручскай выбарчай акругі № 109 22 жніўня адмовіла ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты лідару Руху «За Свабоду» Аляксандру Мілінкевічу. У акружкаме заявілі са спасылкай на крыміналістаў з міністэрства ўнутраных спраў, што больш за 15% сабраных палітыкам подпісаў аказаліся несапраўднымі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны