Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч не зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты

Мілінкевіч не зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты

5139 Праглядаў Мінск
22 жніўня, па рэкамендацыі старшыні Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай у адзін дзень, акруговыя выбарчыя камісіі па ўсёй Беларусі рэгістравалі кандыдатаў у дэпутаты. У тым ліку па Уручскай выбарчай акрузе № 109 сталіцы, па якой праз подпісы грамадзян вылучаўся старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Аляксандра Мілінкевіча не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты!

Прычына — больш за 15% правераных подпісаў, на думку акруговай выбарчай камісіі, апынуліся несапраўднымі. Экспертамі, маўляў, былі крыміналісты з МУС. Апрача таго, былі прэтэнзіі да дэкларацыі аб даходах і маёмасці: маўляў, Мілінкевіч задэклараваў як прыватную ўласнасць дом, але не задэклараваў зямлю пад ім (зямля ў пажыццёвым карыстанні, а не ў прыватнай уласнасці).

Рашэнне аб нерэгістрацыі будзе абскарджвацца.

Разам з тым, як кажа кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча Юрась Меляшкевіч, у рэгістрацыі адмовілі так, каб гэтае рашэнне было складана абскарджваць: «З моманту падачы дакументаў на рэгістрацыю подпісы правяралі некалькі групаў крыміналістаў-графолагаў. Вынікі іх працы складзеныя ў акце, на падставе якога прынятае рашэнне аб нерэгістрацыі. Але копію акта нам не далі. Паабяцалі выдаць толькі рашэнне аб нерэгістрацыі. Мы ж перакананыя, што здалі „чыстыя“ подпісы, якія прайшлі некалькі этапаў унутранай праверкі».

Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч зазначае, што з выбараў выкідаюць тых палітыкаў, якія «меліся правесці паўнавартасную агітацыйную кампанію — то бок, шчыльна кантактаваць з выбаршчыкамі, прадстаўляючы пазітыўную альтэрнатыву».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны