Падчас папярэдняга галасавання назіральніцы Ніна Сідзяева і Валянціна Глухава выявілі шэраг парушэнняў.
Назіральніцы звярталі ўвагу сябраў камісіі на наяўнасць у скрыні вялізных шчылінаў, праз якія можна ажыццявіць закідванне бюлетэняў. Яны выказалі заклапочанасць, што скрыні захоўваюцца ў прахадным пакоі, які не апячатваецца на ноч, што ключы ад сейфа ў першыя дні датэрміновага галасавання захоўваліся ў міліцыянта. Жанчыны паспрабавалі атрымаць дазвол на правядзенне выдэазапісу на выбарчым участку.
Назіральніцы накіравалі скаргі ў пракуратуру і ЦВК, аднак гэта не дало вынікаў.
Актыўная дзейнасць назіральніц напружвала сябраў камісіі. 18 снежня было прынятае рашэнне выдаліць прынцыповых жанчын з участка.