Навіны Навіны Руху

Кандыдаты ў дэпутаты атрымалі дапаможнік

Кандыдаты ў дэпутаты атрымалі дапаможнік

3475 Праглядаў
У офісе Руху «За Свабоду» 15 жніўня прэзентавалі «Дапаможнік для кандыдатаў» (спампаваць можна тут), што ўяўляе сабой тэзы «Народнай праграмы». З імі звернуцца да выбаршчыкаў падчас агітацыйнай выбарчай кампаніі шэраг апазіцыйных і незалежных палітыкаў, якія балатуюцца ў парламент.

Удзел у прэзентацыі ўзялі намеснік старшыні Руху «За Свабоду», каардынатар «Народнай праграмы» Юрась Губарэвіч; яе эксперты, сярод якіх вядомы эканаміст Сяргей Чалы, палітолаг Алесь Лагвінец, намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў; а таксама палітык, лідар аргкамітэта па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу Уладзімір Навасяд (адзін з тых патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты, у перадвыбарчую платформу якога легла «Народная праграма»).

Па словах Юрася Губарэвіча, кантактаваць з выбарцамі, выкарыстоўваючы «Народную праграму», збіраюцца на сённяшні дзень 54 кандыдаты ў дэпутаты — перадусім ад Партыі БНФ.

«Народная праграма», і па словах Юрася Губарэвіча, і па словах Ігара Лялькова, можа стаць дакументам, на якім можа адбыцца аб’яднанне дэмакратычных праеўрапейскіх сіл у паслявыбарчы перыяд.

Уладзімір Навасяд назваў «Народную праграму» своеасаблівай «дарожнай мапай», якую можна падаць народу як альтэрнатыву. На думку палітыка, экспертныя напрацоўкі «Народнай праграмы» могуць быць выкарыстаныя ў заканатворчай дзейнасці ў парламенце і як дакументальныя прапановы ў адпаведныя органы ўлады пасля выбараў.

Алесь Лагвінец паведаміў, што «Народная праграма» цяпер атрымала другое дыханне. Мэта — прыцягнуць да абмеркавання праблем развіцця краіны яшчэ болей экспертаў, і наогул грамадзян. Так, віртуальнае запрашэнне да публічнай дыскусій атрымалі чыноўнікі і аналітыкі-каментатары, блізкія да ўлады: па шэрагу праблемных накірункаў прадстаўленыя іхнія пазіцыі — і яны маюць магчымасць браць удзел у абмеркаванні тых альбо іншых тэмаў на форумах новага сайта ініцыятывы (www.prahrama.by). Напрыклад, пра ролю парламента цяпер (спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка супраць палітолага Андрэя Ягорава).

Сяргей Чалы адзначыў, што «Народная праграма» — адметны дакумент з праграмай рэформаў. Бо, па-першае, ён шырокі, а не партыйны, а па-другое, прайшоў грунтоўную экспертную ацэнку.

Ажыццяўленне «Народнай праграмы» дазволіць правесці необходныя пераўтварэнні ў краіне. На думку эканаміста, у леташні крызіс Беларусь перажыла шокавую тэрапію, але «крыніц для эканамічнага росту закладзена не было». А, як ни парадаксальна, адставанне ў правядзенні рэформаў, можа дазволіць нашай краіне, зважаючы на памылкі суседзяў, дамагчыся эканамічнага прарыву.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны