Навіны Навіны Руху

З якой агітацыяй пойдуць да народа кандыдаты ў дэпутаты?

З якой агітацыяй пойдуць да народа кандыдаты ў дэпутаты?

2631 прагляд Мінск
15 жніўня аб 11-й гадзіне ў офісе Руху «За Свабоду» (пр-т Незалежнасці, 80-73) будуць прэзентаваныя тэзы «Народнай праграмы», з якой звернуцца да выбаршчыкаў падчас агітацыйнай выбарчай кампаніі шэраг апазіцыйных і незалежных кандыдатаў у дэпутаты.

Удзел у прэзентацыі возьмуць намеснік старшыні Руху «За Свабоду», каардынатар «Народнай праграмы» Юрась Губарэвіч; яе эксперты, сярод якіх вядомы эканаміст Сяргей Чалы, палітолагі Алесь Лагвінец і Юры Чавусаў; палітык, лідар аргкамітэта па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу Уладзімір Навасяд (адзін з тых патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты, у перадвыбарчую платформу якога легла «Народная праграма»).

«Народная праграма» — гэта ініцыятыва па выпрацоўцы новага пазітыўнага бачання будучыні Беларусі з дапамогай экспертнага і шырокага грамадскага абмеркавання надзённых пытанняў развіцця краіны.

Экспертамі «Народнай праграмы» (а гэта каля паўсотні адмыслоўцаў — практыкаў і вучоных) прапануюцца тэзы і контртэзы па праблемах у розных сферах — у эканоміцы, палітыцы, сацыяльным забеспячэнні, медыцыне, сельскай гаспадарцы і нават побыце. Узнятыя тэмы затым абмяркоўваюцца ўсімі зацікаўленымі грамадзянамі анлайн на сайце www.prahrama.by. Апрача гэтага, ладзяцца дыскусіі падчас круглых сталоў і грамадскіх слуханняў.

У выніку нараджаюцца сумеснае бачанне змен і канцэпцыі вырашэння праблем — своеасаблівыя «дарожныя мапы» рэформаў, патрэбныя для лепшай Беларусі.

«Гэтыя тэзы будучых пераўтварэнняў даступныя для выкарыстання любым палітычным і грамадскім сілам. У часе выбарчай кампаніі, калі насельніцтва чакае ад палітыкаў пазітыўных альтэрнатыў, гэта асабліва актуальна», — кажа Юрась Губарэвіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны