Навіны Навіны Руху

Каманда Мілінкевіча працуе на перамогу

Каманда Мілінкевіча працуе на перамогу

2456 Праглядаў Мінск
У падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу лідара Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча сабрана тры тысячы подпісаў. Пра гэта паведаміў 13 жніўня журналістам у Мінску кіраўнік яго ініцыятыўнай групы Юрый Меляшкевіч.

Паводле яго слоў, Мілінкевіч асабіста ўдзельнічаў у 25 з 100 праведзеных ініцыятыўнай групай пікетаў па зборы подпісаў. "Фактычна ён быў заўважны ва ўсіх частках акругі. Сумесна з ініцыятыўнай групай ён абышоў 10 дамоў. За этап збору подпісаў ён сустрэўся і пагутарыў прыкладна з 1 тыс. чалавек", — паведаміў Меляшкевіч.

"Мы хочам правесці класічную выбарчую кампанію, хоць і разумеем, што нармальных выбараў у Беларусі няма", — адзначыў намеснік старшыні Руху Юрый Губарэвіч.

Ён нагадаў, што ў апазіцыі цяпер няма адзінай стратэгіі наконт удзелу ў парламенцкай кампаніі: хтосьці выбары байкатуе, хтосьці ўдзельнічае ў іх, хтосьці мае намер зняцца перад галасаваннем. Губарэвіч не выключае, што ў такой сітуацыі Мілінкевіч можа стаць адзіным дэмакратычным кандыдатам, які "ваюе за рэальную перамогу".

Член ініцыятыўнай групы паведаміў, што праводзілася апытанне, у выніку якога да пачатку выбарчай кампаніі прыкладна 25% выбаршчыкаў Уручскай выбарчай акругі № 109 выказалі гатоўнасць прагаласаваць ці хутчэй прагаласавалі б за Мілінкевіча. "Праводзячы выбарчую кампанію, мы будзем старацца заваяваць электаральную большасць, атрымаць падтрымку больш як паловы выбаршчыкаў акругі", — сказаў Губарэвіч.

Паводле яго слоў, каманда Мілінкевіча збіраецца вылучыць на кожным выбарчым участку акругі па тры-чатыры назіральнікі. "У тым ліку з іх дапамогай мы паспрабуем адстаяць магчымую перамогу. Праца будзе напружанай да самага апошняга дня. Мы ведаем праблемы акругі. Паспрабуем прадэманстраваць, што ў апазіцыі ёсць рэальныя кандыдаты, якія гатовы перамагчы на выбарах", — заявіў Губарэвіч. //БелаПАН

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны