Навіны Навіны Руху

Народ не даў журналістам задаць пытанні Мілінкевічу

Народ не даў журналістам задаць пытанні Мілінкевічу

3631 прагляд Мінск
13 жніўня, у апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты, лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч правёў пікет-брыфінг.

Да ўніверсама «Першамайскі (Русіянава,7), што месціцца на тэрыторыі Ўручскай выбарчай акругі № 109 прыйшлі не только журналісты, але і шмат выбаршчыкаў.

Перад імі выступіў сам Аляксандр Мілінкевіч, кіраўнік ініцыятыўнай групы па яго вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Юрась Меляшкевіч, праваабаронца Людміла Гразнова і эканаміст Сяргей Чалы, якія збіралі подпісы за старшыню Руху падчас вулічных пікетаў ва Ўруччы, а таксама намеснік старшыні арганізацыі Юрась Губарэвіч.

Так атрымалася, што народ не даў журналістам задаць Мілінкевічу фактычна ніводнага пытання: імі яго закідалі мінакі.

Апрача таго, адбылася гутарка старшыні Руху «За Свабоду» і ягонага канкурэнта па акрузе Зігмунда Валевача, адстаўнога афіцэра, былога намесніка начальніка Ваеннай акадэміі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны