Навіны Навіны Руху

Невядомыя напалі на пікет Аляксандра Мілінкевіча

Невядомыя напалі на пікет Аляксандра Мілінкевіча

4103 праглядаў Мінск
Інцыдент адбыўся на пікеце па сбору подпісаў каля станцыі метро «Уручча». Пацярпеў актывіст Руху «За Свабоду» Алесь Марчанка.

Як паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча Юрась Меляшкевіч, трое маладзёнаў пачалі абражаць зборшчыкаў подпісаў. Хуліганы паспрабавалі з ужываннем гвалту адабраць падпісныя лісты у Алеся Марчанкі. Актывіст атрымаў цялесныя пашкоджанні. У яго разбіта галава ў вобласці скроні. Пашкоджаны таксама стэнд з фотаздымкам старшыні Руху «За Свабоду».

Двое з нападаўшых аператыўна затрыманыя міліцыяй. Трэцяга затрымалі крыху пазней. Вядомыя прозвішчы двух нападнікаў — Гармаш і Шыдлоўскі. На выгляд ім каля 25-27 гадоў.

Алесь Марчанка ў шпіталі — яго аглядаюць дактары.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны