Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч правядзе пікет-брыфінг

Мілінкевіч правядзе пікет-брыфінг

1949 Праглядаў Мінск
У апошні дзень збору «кандыдацкіх» подпісаў (13 жніўня, у панядзелак) лідар Руху «За Свабоду» правядзе пікет-брыфінг.

Падчас вулічнай прэс-канферэнцыі Аляксандр Мілінкевіч і кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні старшыні Руху кандыдатам у дэпутаты Юрась Меляшкевіч распавядуць пра вынікі збору подпісаў, планы на агітацыйную кампанію і падзеляцца сваімі ацэнкамі хады выбараў.

Брыфінг адбудзецца аб 11-й гадзіне каля ўніверсама «Першамайскі» па вуліцы Русіянава,7 на тэрыторыі 109-й Уручскай выбарчай акругі, па якой вылучаецца Аляксандр Мілінкевіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны