Навіны Навіны Руху

Сёння ў пікетах будуць стаяць Мілінкевіч і Фралоў

Сёння ў пікетах будуць стаяць Мілінкевіч і Фралоў

2247 Праглядаў Мінск
8 жніўня на тэрыторыі Ўручскай 109-й выбарчай акругі будуць выстаўленыя пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне лідара Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам у дэпутаты ў чатырох пунктах.

Лідар Руху «За Свабоду» удзельнічае ў пікеце па збору подпісаў у сваю падтрымку ў пікеце каля каля ўніверсама «Першамайскі» (Русіянава,7) з 11 да 14 гадзін. Пікет будзе працаваць да 18 гадзін.

Бліжэй да вечара з 17.30 Аляксандр Мілінкевіч і Валеры Фралоў будуць пікетаваць каля ўніверсама «Рублёўскі» на Вадалажскага, 6. Пікет з віп-персонамі будзе доўжыцца да 20.00.

Таксама пікеты арганізуюцца каля ўніверсама «Еўрапейскі» (вуліца Гінтаўта, 22) з 15.00 да 20.00 і каля супермаркета «Радзівілаўскі» (вуліца Астрашыцкая, 3а) з 16 да 20 гадзін.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны