Навіны Навіны Руху

Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў рашэнне беларускіх уладаў аб закрыцці шведскай амбасады

Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў рашэнне беларускіх уладаў аб закрыцці шведскай амбасады

5590 Праглядаў Мінск
Лідар Руху «За Свабоду» лічыць, што ў эскалацыі дыпламатычнага канфлікту зацікаўлена кіраўніцтва Расеі, якое, магчыма, і дае яму новыя імпульсы.

"У мяне такое ўражанне, што еўрапейскай палітыкай Беларусі кіруюць не з Карла Маркса, а з Крамля", – сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

Нагадаем, 8 жніўня МЗС Беларусі абвясціў пра адкліканне супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Швецыі ў поўным складзе. Шведскаму боку прапанавана распачаць аналагічныя меры і адклікаць ўсіх сваіх дыпламатаў з Мінска да 30 жніўня.

Намеснік прэс-сакратара прадстаўніка Еўрасаюза па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі Кэтрын Эштан Себастьен Брабант ўжо паведаміў, што сітуацыя, якая склалася ў дыпламатычных адносінах паміж Беларуссю і Швецыяй, будзе абмяркоўвацца на бліжэйшым пасяджэнні камітэта па пытаннях палітыкі і бяспекі ў Брусэлі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны