Навіны Навіны Руху

Вылучэнцаў Мілінкевіча ва ўчастковыя выбаркамы адфільтравалі

Вылучэнцаў Мілінкевіча ва ўчастковыя выбаркамы адфільтравалі

2846 Праглядаў Мінск
Адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска прыняла рашэнне наконт складу выбарчых участковых камісій — у тым ліку па Ўручскай 109-й акрузе, па якой кандыдатам у дэпутаты вылучаны лідар Руху «За Свабоду». Выбаркамы будуць «стэрыльныя».

Персанальны склад участковых выбаркамаў будзе абвешчаны праз некалькі дзён, а сёння адміністрацыя Першамайскага раёна агучыла інфармацыю пра тое, прадстаўнікі якіх партый і арганізацый будуць лічыць галасы ва Ўруччы.

Нагадаем, у склад участковых выбарчых камісій Уручскай выбарчай акругі № 109 былі вылучаны 52 прадстаўнікі Аляксандра Мілінкевіча, з іх 42 чалавекі прадстаўляюць Беларускую партыю «Зялёныя», Партыю БНФ і грамадскае аб’яднанне «БНФ-Адраджэньне».

Ніхто з іх у склад участковых выбаркамаў не быў уключаны. Па тых, хто вылучаўся ў склад камісій праз подпісы грамадзян раёна, інфармацыі пакуль няма.

Сваё рашэнне кіраўніцтва Першамайскага раёна сталіцы патлумачыла так: маўляў, у камісіі былі ўключаныя асобы, якія мелі адпаведны досвед падчас мінулых выбарчых кампаній, «сумленныя і прыстойныя», а таксама «маючыя аўтарытэт і павагу ў сваіх працоўных калектывах».

Гэткіх людзей што да партый і арганізацый чыноўнікі знайшлі пераважна ў «Белай Русі», БРСМ, Беларускім саюзе жанчын, Беларускім фондзе міру, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Беларускай аграрнай партыі, Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі, Рэспубліканская партыі працы і справядлівасці, Камуністычнай партыі Беларусі.

Кіраўнік выбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча на парламенцкіх выбарах Юрась Меляшкевіч кажа, што такім рашэннем уладаў не здзіўлены: «Але калі чыноўнікі лічаць, што такім чынам будзе падрыхтавана глеба для фальсіфікацыяў, то мы прыкладзем усе намаганні, каб з дапамогай назіральнікаў працэс падліку галасоў быў максімальна празрысты для грамадства».

Што да афіцыйна агучаных крытэрыяў адбору сябраў выбарчых камісій, то, па словах Меляшкевіча, яны сфармаваныя паводле вядомага анекдоту, што прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь можа быць толькі асоба, якая мае досвед працы прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны