Навіны Навіны Руху

Колькі людзей Мілінкевіча трапіць у выбарчыя камісіі?

Колькі людзей Мілінкевіча трапіць у выбарчыя камісіі?

2123 праглядаў Мінск
Адміністрацыя Першамайскага раёна абвесціць спіс сябраў участковых выбаркамаў 8 жніўня. Адкрытае паседжанне, на якім будзе сфармаваны канчатковы персанальны склад участковых выбарчых камісій Уручскай выбарчай акругі, пачнецца а 9-й гадзіне па адрасе вул. Кузьмы Чорнага, 5.

Нагадаем, у склад выбарчых камісій Уручскай выбарчай акругі № 109, дзе мае намер балатавацца Аляксандр Мілінкевіч, вылучана 52 ягоныя прадстаўнікі.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Юрась Меляшкевіч запрашае на адкрытае паседжанне раённай адміністрацыі вылучэнцаў у выбарчыя камісіі, а таксама журналістаў незалежных СМІ.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны