Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч: Рана ці позна ў беларускім парламенце будзе сапраўднае галасаванне

Мілінкевіч: Рана ці позна ў беларускім парламенце будзе сапраўднае галасаванне

2359 Праглядаў Мінск
Рана ці позна ў беларускім парламенце будзе дыскусія і сапраўднае галасаванне. Такую думку ў інтэрв’ю БелаПАН выказаў лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч 6 жніўня ў Мінску падчас збору подпісаў за вылучэнне палітыка кандыдатам у дэпутаты.

"Байкот — гэта выказванне адносінаў да ўлады і выбараў, якіх у нас не існуе. Гэта пазіцыя. Але я мяркую, што палітыка — гэта дзеянне і вынік. Які вынік можа быць у байкоту? Толькі яшчэ большая дэпрэсія ў грамадстве з-за адсутнасці альтэрнатывы. Калі ты прыходзіш да людзей і расказваеш, хто ты, якая ў цябе праграма, што ты ўмееш, ты абуджаеш аптымізм", — заявіў Мілінкевіч.

На яго думку, сітуацыя ў Беларусі залежыць ад становішча эканомікі краіны: "пакуль эканоміка трымаецца за кошт расійскіх датацый, улада можа і не праводзіць дэмакратычныя выбары". "Але нам больш патрэбныя заходнія інвестыцыі і тэхналогіі. Аднак Захад ставіць умову — дэмакратызацыя", — зазначыў Мілінкевіч.

"Рана ці позна ў парламенце будзе дыскусія, не будзе гэтага балота. Людзі будуць прадстаўляць законапраекты, будзе сапраўднае галасаванне — тады ажыве дыскусія пра будучыню краіны", — упэўнены палітык.

"Мне падабаецца, што ён не мяняе свае перакананні. Дзеля будучыні краіны не баіцца браць удзел у выбарах, санкцыянаваных уладай", — пракаментаваў пазіцыю Мілінкевіча былы палітзняволены Андрэй Клімаў. "Не націск звонку, не эканамічныя санкцыі, не забароны на выезд чыноўнікаў паўплываюць на змяненне сітуацыі ў лепшы бок, а грамадзянская пазіцыя людзей. Рана ці позна беларусы павінны пачаць бачыць", — упэўнены ён.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны