Навіны Навіны Руху

Алесь Лагвінец: Нават ва ўладных колах шмат хто незадаволены высылкай шведскага пасла

Алесь Лагвінец: Нават ва ўладных колах шмат хто незадаволены высылкай шведскага пасла

3052 праглядаў Мінск
На думку палітолага, пра гэта сведчыла разгубленасць прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных.

Чаму кіраўнік Беларусі ў перыяд, калі неабходна наладжваць стасункі з Еўразвязам, прымае такія непапулярныя рашэнні, як высыланне шведскага амбасадара Стэфана Эрыксана? Палітолаг Алесь Лагвінец кажа, што Аляксандр Лукашэнка часта кіруецца не розумам, а эмоцыямі. У гэтым выпадку ён таксама спадзяваўся на тое, што ў пару адпачынкаў рэакцыя ў адказ будзе больш мяккая.

Аднак, выказаў меркаванне Белсату эксперт, такія дзеянні не выклікаюць захаплення не толькі з боку Еўразвязу, але і сярод некаторых чыноўнікаў.

«Паводле разгубленасці Савіных, калі той распавядаў пра менавіта двухбаковы кантэкст рашэння, бачна, што рашэнне вельмі не падабаецца пэўным колам унутры рэжыму, але яны, вядома, не будуць адкрыта пратэставаць», — гаворыць палітолаг.

«Рашэнне, можна сказаць, наспявала, але былі два пункты, што прыспешылі сканчэнне дыпламатычнай кар’еры ў Беларусі Стэфана Эрыксана. Першы пункт — мядзведзікавы дэсант, другі — сустрэча пераможцы Еўрабачання з жонкай Алеся Бяляцкага», — тлумачыць Алесь Лагвінец.

Ён падкрэслівае, што Стэфан Эрыксан быў першы, хто так добра вывучыў беларускую мову, ён меў у нашай краіне шмат сяброў. Шведскі амбасадар «вельмі яскрава паказаў, як можа дзеяць у аўтарытарнай краіне дыпламат дэмакратычны. Гэта вельмі важна. Гэта толькі пачатак». Палітолаг лічыць, што характэрныя паводзіны дыпламата стануць узорам для ягоных калегаў, якія будуць працаваць у Беларусі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны