Навіны Навіны Беларусі

Чаму дыялог буксуе?

Чаму дыялог буксуе?

3038 Праглядаў Мінск
Гэтае і іншыя актуальныя пытанні сучаснай Беларусі абмяркоўваюць Уладзімір Мацкевіч, Аляксандр Мілінкевіч і Уладзімір Някляеў у другім выпуску праграмы «Парадак дня».

У чарговым выпуску праграмы "Парадак дня" эксперты размаўляюць пра:

  • палітычныя рэформы і мадэрнізацыю;
  • палітычныя рэформы і рэформу канстытуцыйнага ладу;
  • стратэгію змен;
  • пачатак трансфармацый і пераходны перыяд;
  • падзел паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады;
  • мясцовае самакіраванне і адміністратыўна-тэрытарыяльную рэформу.

Улада не здольная да дыялогу, бо яна аўтарытарная. У кожнага суб'екта дыялогу свая мэта. Пакуль не выпрацуем супольныя мэты – зрухаў не будзе. Але дыялог жыццёва неабходны, мяркуе старшыня Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.

Трэба стварыць умовы, якія прымусяць улады пайсці на дыялог, умовы, калі ўлады не змогуць выконваць сваю волю, сыходзяцца на думцы эксперты.

Але ж удзельнікі дыскусіі засцерагаюць: просты пераход ад дыктатуры да парламентарызму прывядзе да хаосу. Вельмі важна на пераходны час аднавіць разгалінаванасць уладаў, стварыць пераходны ўрад, Канстытуцыйную раду і падрыхтаваць новы Асноўны закон, які дазволіць краіне рухацца наперад.

Праграма "Парадак дня" выходзіць з чэрвеня 2012 года. Мэтай праграмы з'яўляецца інтэнсіфікацыя дыялогу ўнутры дэмакратычнага руху Беларусі і распрацоўка агульнай стратэгіі пераменаў неабходных для мадэрнізацыі краіны.

Першы выпуск "Парадку дня" можна ўбачыць тут

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны