Навіны Навіны Руху

Аляксандр Мілінкевіч стаў у пікет з партрэтам Бяляцкага

Аляксандр Мілінкевіч стаў у пікет з партрэтам Бяляцкага

5941 прагляд Мінск
Лідар Руху «За Свабоду» збіраў подпісы за сваё вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з саколкай, на якую нанесены партрэт Алеся Бяляцкага. Акцыя прымеркавана да гадавіны затрымання вядомага праваабаронцы.

Нагадаем, 4 жніўня 2011 года віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі за эфектыўную праваабарончую дзейнасць быў кінуты за краты.

Па ўсім свеце сёння, у гадавіну затрымання беларускага праваабаронцы адбываюцца акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Фота telegraf.by

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны