Навіны Навіны Руху

Ці дапусцяць улады незалежных людзей у камісіі?

Ці дапусцяць улады незалежных людзей у камісіі?

2513 Праглядаў Мінск
У акружную выбарчую камісію Уручскай выбарчай акругі накіраваныя заявы на ўключэнне ў склад участковых выбарчых камісій прадстаўнікоў Аляксандра Мілінкевіча.

Усяго вылучана 53 чалавекі для працы на 34 выбарчых участках. 43 чалавекі вылучаны з дапамогай партнёрскіх арганізацый (19 чалавек — ад ПБНФ, 11 — ад ГА «Адраджэнне», 13 — ад Партыі «Зялёныя»). Астатнія заявы на ўключэнне ў выбарчыя камісіі напісаныя грамадзянамі, пры інфармацыйнай падтрымцы Руху «За Свабоду».

«Гэта чарговы тэст для ўладаў, наколькі яны гатовыя правесці сумленнае і празрыстае галасаванне. У панядзелак на адкрытым паседжанні акруговай камісіі будзе прынятае рашэнне наконт уключэння нашых прадстаўнікоў», — кажа кіраўнік інініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча Юрась Меляшкевіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны