Навіны Навіны Руху

Аляксандр Мілінкевіч: Толькі салідарнасць вядзе краіну да свабоды і дэмакратыі

Аляксандр Мілінкевіч: Толькі салідарнасць вядзе краіну да свабоды і дэмакратыі

2955 Праглядаў Мінск
Спаўняецца год, як Алесь Бяляцкі у турме. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці перадалі ў Адміністрацыю прэзідэнта петыцыю з патрабаваннем вызваліць Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязняў.

«Мы мусім увесь час памятаць, што нашым абавязкам з’яўляецца салідарнасць з Алесем і іншымі палітвязнямі. Не трэба спадзявацца, што вызваленне вязняў сумлення — гэта перш за ўсё клопат Захаду, дэмакратычных краінаў. Мы мусім праяўляць салідарнасць унутры краіны. Акрамя гэтага трэба паказваць, што не варта баяцца, перамагчы ў сябе страх. Толькі салідарнасць ва усім свеце вяла краіну да свабоды і дэмакратыі», — адзначае з гэтай нагоды Аляксандр Мілінкевіч.

На думку лідара Руху «За Свабоду», Алесь Бяляцкі — найбольш сур’ёзны вораг для уладаў, таму што праваабарончая дзейнасць руйнуе страх, які з’яўляецца асноўным падмуркам дыктатуры. Менавіта таму праваабаронцы для яе такія небяспечныя.

«Заўтра па усім свеце пройдуць акцыі салідарнасці з Беларуссю. Вельмі важна, што такая акцыя прайшла і ў нас. Нельга казаць, што паколькі ў ёй удзельнічаюць толькі праваабаронцы, гэта акцыя нягучная. Яна гучная, кожны голас у падтрымку палітвязняў важны. І мы іх вызвалім», — дадае Аляксандр Мілінкевіч.

Нагадаем, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, сярод якіх быў таксама Аляксандр Мілінкевіч, перадалі ў Адміністрацыю прэзідэнта петыцыю з патрабаваннем вызваліць праваабаронцу, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, старшыню ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх вязняў сумлення.

Аўтары петыцыі таксама патрабуюць ад уладаў Беларусі спыніць ціск і пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці краіны і праваабаронцаў, а таксама прывесці заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі у сферы абароны правоў чалавека.

З дня затрымання Алеся Бяляцкага заўтра пройдзе роўна год.

Фота gazetaby.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны