Навіны Навіны Руху

Поспех кампаніі па збору подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча «адзначаны» ўладамі

Поспех кампаніі па збору подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча «адзначаны» ўладамі

3310 Праглядаў Мінск
Сёння кіраўніку ініцыятыўнай групы па збору подпісаў Юрасю Меляшкевічу старшыня акруговай камісіі № 109 Вячаслаў Кузняцоў зрабіў вусную заўвагу за раздачу красавіцкага нумара «Народнай Волі». А крыху пазней на пікеце былі забраныя сабраныя на карысць Мілінкевіча подпісы.

Як паведаміла удзельніца пікета каля універсама «Першамайскі» Ірына Бохан старшыня Уручскай акруговай выбарчай камісіі Вячаслаў Кузняцоў патрабаваў аддаць усе наяўныя лісты з подпісамі у падтрымку вылучэння ў кандыдаты ў дэпутаты Аляксандра Мілінкевіча. Кузняцоў склаў акт праверкі збору подпісаў. Прэтензіі кіраўніка камісіі палягаюць у тым, што сябры ініцыятыўнай групы парушылі правілы запаўнення падпісных лістоў.

"Падпісныя лісты, якія знаходзяцца на руках сяброў ініцыятыўнай групы не з’яўляюцца заверанымі і да моманту маёй праверкі не лічацца афіцыйным дакументам. Толькі з моманту падачы ў камісіі мы гатовыя прымаць юрыдычна абгрунтаваныя прэтэнзіі. Натуральна, што калі б я пабачыў, што дадзеныя подпісы сабраныя з парушэннямі, яны б не патрапілі ў камісію, — каментуе сітуацыю кіраўнік ініцыятыўнай групы Юрась Меляшкевіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны