Навіны Навіны Беларусі

"Савецкая Беларусь" па-свойму разабралася з "плюшавым дэсантам"

"Савецкая Беларусь" па-свойму разабралася з "плюшавым дэсантам"

3049 Праглядаў Мінск
Замест аналізу прычын здарэння і аб'ектыўных высноваў, галоўны рэдактар газеты адміністрацыі прэзідэнта накінуўся з абразамі на палітолага Алеся Лагвінца, незалежных журналістаў, і шведаў.

Галоўнаму рэдактару "СБ" Паўлу Якубовічу відаць прышоўся не даспадобы артыкул на Navyny.by. У матэрыяле Сяргея Пульшы дарадца старшыні Руху "За Свабоду" Алесь Лагвінец так тлумачыць рэакцыю уладаў на адважны учынак шведаў у падтрымку свабоды і дэмакратыі ў Беларусі:

"Такая аплявуха, як пралёт шведскага самалёта, вельмі балюча ўспрымаецца уладай. Не ў сілах дацягнуцца да шведаў, пачынаюць шукаць вінаватых ўнутры краіны. Відавочна, што вінаватымі аказваюцца не тыя сілавыя структуры, якія прапусцілі самалёт, а тыя, хто пра гэта кажа".

На думку палітолага, улада вельмі хваравіта адрэагавала на несанкцыяваны палёт шведаў і выкідванне мядзедзікаў таму што іх акцыя мае іранічны і здзеклівы характар, а "іронія і смех, – гэта самая эфектыўная тактыка супраць такіх рэжымаў".

Улада адчувае сваю бездапаможнасць у падобнай сітуацыі і ў бяссільнай злобе узмацняе рэпрэсіі супраць журналістаў, якія паведамілі пра інцыдэнт. Вельмі баючыся страціць аўтарытэт сярод людзей, улада ідзе на тое, каб падтрымліваць яго нават з дапамогай грубай сілы і завуаляванага мэсіджа-пагрозы: будзеце здзекавацца над нашымі промахамі – апынецеся за кратамі.

У артыкуле Паўла Якубовіча дасталося таксама Алесю Анціпенку, Андрэю Суздальцаву, Сяргею Пульшу і іншым незалежным журналістам, якія асвятлялі сітуацыю з "плюшавым дэсантам". Мабыць, галоўрэду галоўнай газеты краіны стала па-прафессійнаму зайдросна, што ён не здолеў спрацаваць, як сапраўдны журналіст – даць чытачам максімальна поўную, з розных крыніцаў інфармацыю пра інцыдэнт, а мусіў абмежавацца афіцыйнай заявай Мінабароны, якая, да таго ж, аказалася хлуслівай.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны