Навіны Навіны Руху

У Горках прапануюць пераназваць плошчу Леніна ў плошчу Гарэцкага

У Горках прапануюць пераназваць плошчу Леніна ў плошчу Гарэцкага

3211 Праглядаў Горкі
З цэнтральнай плошчы ўжо дэмантавалі помнік Леніну. Цяпер у райцэнтры збіраюць меркаванні жыхароў пра яе перайменаванне.

Чыноўнікі кажуць, што да «Дажынак» галоўная плошча цалкам зьменіць аблічча. На плошчы зьявяцца элемэнты беларускага нацыянальнага арнамэнту, перадае Радыё Свабода.

«Мы доўга змагаліся за дом Гарэцкага. Нам казалі, што на яго захаваньне й рамонт нестае грошай. Цяпер ёсьць выдатная танная магчымасьць увекавечыць памяць Максіма Гарэцкага ў Горках. Цэнтральная плошча — бяз назвы. Грошай, каб пераназваць плошчу Леніна ў плошчу Гарэцкага, вялікіх ня трэба. У Горках ёсьць плошча савецкага героя Якубоўскага, якая сымбалізуе савецкую эпоху беларускай гісторыі, і будзе плошча Гарэцкага, якая сымбалізавацьме нацыянальную беларускую гісторыю, духоўнае адраджэньне. Дзьве гэтыя плошчы злучаныя цэнтральнай вуліцай. І гэта сымбалічна. Гэтая дарога прымірае розныя бакі беларускай гісторыі», — абгрунтоўвае прапанову перайменаваць плошчу Леніна актывіст Руху «За Свабоду», журналіст Ільля Заранок.

Пры канцы жніўня райвыканкам вызначыць, якім імем назваць цэнтральную плошчу Горак.

Тым часам дом, дзе жыў Максім Гарэцкі, чакае зносу. Зь яго пакуль ня выехалі ўсе жыхары. На месцы дома пройдзе дарога да месца, дзе адбудуцца асноўныя мерапрыемствы «Дажынак».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны