Навіны Навіны Руху

Гвінея выпусціла марку з выявай Мілінкевіча

Гвінея выпусціла марку з выявай Мілінкевіча

3243 праглядаў Мінск
Блок марак прысвечаны лаўрэатам прэміі Еўрапейскага Парламенту імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі», якой Аляксандр Мілінкевіч быў узнагароджаны ў 2006 годзе.

Хіба што адзіны сучасны беларускі апазіцыйны палітык, які прадстаўлены ў філатэліі, — гэта гарадзенец Аляксандар Мілінкевіч, адзначае Твой стыль. Гвінея надрукавала наклад марак з выявамі лідара Руху «За Свабоду» яшчэ ў 2007 годзе.

Прэмія Еўрапейскага Парламенту імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» была заснаваная Еўрапарламентам у 1988 годзе і прысуджаецца штогод за «дасягненні ў справе абароны правоў чалавека і яго асноўных свабодаў, а таксама за павагу да міжнароднага заканадаўства і развіццё дэмакратыі». Перад гэтым прэміяй Сахарава была ўзнагароджана Беларуская асацыяцыя журналістаў у 2004 годзе.

У сусветнай гісторыі апазіцыйныя палітыкі і рэвалюцыянеры зазвычай выпускалі маркі са сваімі выявамі нелегальна, з прапагандысцкімі мэтамі (напрыклад, маркі Ічкерыі на пачатку 1990-х з выявай генерала Дудаева ды імама Шаміля).

У дадзеным выпадку паштовую прадукцыю з абліччам экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі абсалютна законна надрукавала экзатычная Гвінея, былая французкая калонія. Дагэтуль адзіным сучасным беларускім палітыкам на марках быў Лукашэнка, які надрукаваў свой партрэт яшчэ ў далёкім 1996-м.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны