Навіны Навіны Руху

Аляксандру Мілінкевічу — 65

Аляксандру Мілінкевічу — 65

2613 Праглядаў Мінск Гродна
Старшыня Руху «За Свабоду» нарадзіўся 25 ліпеня 1947 года ў Гродна.

Аляксандр Мілінкевіч паходзіць з сям’і заслужанага настаўніка БССР. Праўнук і прапраўнук рэпрэсаваных паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Скончыў школу з залатым медалём і з чырвоным дыпломам Гродзенскі педагагічны інстытут.

Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт. Працаваў настаўнікам, інжынерам, навуковым супрацоўнікам Інстытута фізікі Акадэміі навук БССР, выкладчыкам Гродзенскага ўніверсітэта, загадчыкам кафедры Сеціфскага ўніверсітэта ў Алжыры. Аўтар 65 навуковых прац па квантавай электроніцы, гісторыі культуры, архітэктуры і адукацыі Беларусі.

У 1990-1996 гг. Аляксандр Мілінкевіч займаў пасаду намесніка старшыні Гродзенскага гарвыканкама, дзе вырашаў пытанні адукацыі, культуры, аховы здароўя, моладзі, спорту, СМІ, рэлігіі, міжнародных адносін і аховы гістарычнай спадчыны.

У 2001 годзе — кіраўнік перадвыбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Сямёна Домаша.

У кастрычніку 2005 года Аляксандр Мілінкевіч стаў адзіным кандыдатам ад дэмакратычнай апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года.

Аляксандр Мілінкевіч — стваральнік і старшыня грамадскага аб’яднання «Рух „За Свабоду“, мэты і задачы якога — абарона правоў і свабод грамадзян, незалежнасці Беларусі, інтэграцыя ў Еўрасаюз, свабодныя выбары, нацыянальнае адраджэнне.

26 кастрычніка 2006 года Аляксандр Мілінкевіч стаў лаўрэатам прэміі „За свабоду думкі“ імя Андрэя Сахарава, якую штогод прысуджае Еўрапарламент. Гэта прэмія заснавана Еўрапарламентам у 1988 годзе і прысуджаецца штогод за дасягненні ў справе абароны правоў чалавека і яго асноўных свабодаў, а таксама за павагу міжнароднага заканадаўства і развіццё дэмакратыі.

Сёлета лідар Руху „За Свабоду“ прыняў рашэнне па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага склікання.

Задачай Руху „За Свабоду“ на гэтых выбарах з’яўляецца ўмацаванне ў беларусах адчування неабходнасці пераменаў і асабістай адказнасці за лёс Радзімы. Мы хочам распавесці людзям аб паспяховых рэформах у розных краінах, а таксама прапануем план рэформаў для Беларусі з улікам іхніх памылак. Будзем прэзентаваць „Народную праграму“, над якой працавалі больш за год », — адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

Рада Руху «За Свабоду» а таксама камітэт «Салідарнасць» шчыра віншуюць Аляксандра Мілінкевіча з народзінамі, зычаць поспехаў на палітычным полі і шчасця ў асабістым жыцці.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны