Навіны Навіны Руху

Кандыдаты Руху «За Свабоду» Гомельшчыны плануюць сабраць подпісы да канца тыдня

Кандыдаты Руху «За Свабоду» Гомельшчыны плануюць сабраць подпісы да канца тыдня

2737 Праглядаў Гомель Мазыр Калінкавічы
Рух «За Свабоду», з’яўляючыся грамадскай арганізацыяй, не выстаўляе сваіх кандыдатаў, аднак найбольш актыўныя прадстаўнікі арганізацыі сталі самастойнымі ўдзельнікамі парламенцкай кампаніі.

Гомельская актывістка Руху "За Свабоду" і Грамадзянскай ініцыятывы "Гомельскі Дэмакратычны Форум" Галіна Краўчанка, зарэгістравала ініцыятыўную групу ў складзе 24 чалавек, якая сабрала ўжо больш за пяцьсот подпісаў грамадзян (пры неабходным мінімуме ў 1000). Тлумачачы сваю матывацыю для ўдзелу ў парламенцкай кампаніі, Галіна заявіла, што, нягледзячы на тое, што ў Беларусі рэальных выбараў няма, змагацца за правы грамадзян можна толькі актыўным дзеяннем, якім можна лічыць прапанову пазітыўнай альтэрнатывы.

У Мазыры з выбаршчыкамі актыўна працуе ініцыятыўная група пенсіянера, у мінулым - дырэктара завода "Мазырсоль", Нікадзіма Варановіча ў колькасці 19 чалавек. Тут ужо сабрана больш за 600 подпісаў грамадзян, на вуліцах горада з'явіліся пікеты.

У Калінкавічах за сімпатыі грамадзян таксама змагаецца сябра Руху "За Свабоду", актывістка жаночага і антыалкагольнага руху Тамара Зайцава. На тэрыторыі яе акругі знаходзіцца мноства вёсак і сельскіх паселішчаў, і гэтым, у пэўнай меры, праца ўскладняецца. Аднак і там колькасць сабраных подпісаў ужо набліжаецца да некалькіх сотняў.

"Рух "За Свабоду" прыняў прынцыповае, хоць і кароткатэрміновае для сябе рашэнне не прымаць прамога ўдзелу ў палітычным працэсе, паколькі, як вядома, рэальнай палітыкі ў нашай краіне сёння няма, а ў турмах застаюцца палітычныя зняволеныя. Таму мы не вылучалі кандыдатаў арганізавана, хоць, калі б такі сцэнар быў прыняты, у Гомельскай вобласці мы б зачынілі ўсе акругі.

Некаторыя самыя актыўныя сябры арганізацыі, тым не менш, вырашылі дзейнічаць самастойна каб "абудзіць" масы і прыцягнуць увагу выбаршчыкаў да існуючых праблем. І мы ўсяляк падтрымліваем гэтых актывістаў, таму што менавіта такія дзеянні развіваюць нашу грамадзянскую супольнасць і, такім чынам, набліжаюць перамены", - патлумачыў фармат дзеяння Руху "За Свабоду" старшыня гомельскага абласнога аддзялення арганізацыі Пётр Кузняцоў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны