Навіны Навіны Руху

Зарэгістравана ініцыятыўная група Аляксандра Мілінкевіча

Зарэгістравана ініцыятыўная група Аляксандра Мілінкевіча

2785 Праглядаў Мінск
Каардынатар Руху «За Свабоду» па Мінску Юрась Меляшкевіч ў акруговай выбарчай камісіі Уручскай выбарчай акругі № 109 атрымаў 376 пасведчанняў для сябраў ініцыятыўнай групы.

"Працэс рэгістрацыі прайшоў у працоўным рэжыме. Усе заўвагі былі выпраўлены на месцы. Ужо сёння мы збіраем сябраў ініцыятыўнай групы, раздаем ім пасведчанні, падпісныя лісты, дапаможныя матэрыялы, праводзім інструктаж і пачынаем збор подпісаў", – кажа Юрась Меляшкевіч

"Задачай Руху "За Свабоду" на гэтых выбарах з'яўляецца ўмацаванне ў беларусах адчування неабходнасці пераменаў і асабістай адказнасці за лёс Радзімы. Мы хочам распавесці людзям аб паспяховых рэформах у розных краінах, у тым ліку суседніх: у Эстоніі, Славакіі, Польшчы, Чэхіі ды іншых. А таксама прапануем план рэформаў для Беларусі з улікам іхніх памылак. Будзем прэзентаваць "Народную праграму", над якой працавалі больш за год… Нам патрэбна не стабільнасць выжывання, а стабільнае развіццё, і мы маем дзеля гэтага самае галоўнае – таленавіты народ", – сказаў Аляксандр Мілінкевіч, калі прыняў рашэнне балатавацца.

Нагадаем, дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні лідара Руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага склікання былі пададзены 19 ліпеня.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны