Навіны Навіны Руху

Аляксандр Мілінкевіч: Чаму трэба ісці на выбары

Аляксандр Мілінкевіч: Чаму трэба ісці на выбары

3083 праглядаў Мінск
«Калі ставіш мэту „паказаць дуліну“ ўладзе і сказаць, што яна кепская, то байкот — нібыта нармальна. Але калі хочаш дайсці да людзей, змяніць думку, заваяваць розум людзей, то трэба ісці да іх», — заявіў Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю журналістам «Белсату».

У штабе Мілінкевіча рыхтуюцца да актыўнай агітацыі.

«Калі ставіш мэту „паказаць дуліну“ ўладзе і сказаць, што яна кепская, то байкот — нібыта нармальна. Але калі хочаш дайсці да людзей, змяніць думку, заваяваць розум людзей, то трэба ісці да іх», — заявіў Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю журналістам «Белсату».

Аляксандр Мілінкевіч вылучаецца кандыдатам у Менску па Уручанскай 109-й акрузе. У ягонай ініцыятыўнай групе больш за 350 асобаў, сярод якіх — бард Зміцер Бартосік, былы палітзняволены Мікіта Ліхавід, палітык Рыгор Кастусёў, эканаміст Сяргей Чалы, былы віцэ-рэктар ЕГУ Уладзімір Дунаеў.

Палітык упэўнены, што большасць беларусаў расчараваныя ў дзейнай уладзе і хочуць пераменаў. «Людзі заўсёды пытаюцца: а што вы хочаце зрабіць? Чаму пры вас жыццё мае стаць лепшым? Каб гэта патлумачыць, трэба ісці на выбары, ісці і казаць праўду: і пра палітвязняў, і пра тое, што сапраўдных выбараў няма. Але без паходу на выбары мы маргіналізуемся і людзі думаюць, што ўвогуле няма альтэрнатывы», — мяркуе лідар Руху «За Свабоду».

«Без ілюзіяў»

Аляксандр Мілінкевіч падкрэслівае, што ўладам цалкам падкантрольны выбарчы працэс — ад вылучэння і рэгістрацыі кандыдатаў да падвядзення вынікаў, што дае магчымасць атрымаць парламент у выгадным для адміністрацыі складзе.

«Дэмакратычнага працэсу няма, але гэта не азначае, што ў выбарах не трэба ўдзельнічаць, — гаворыць Аляксандр Мілінкевіч. — Я удзельнічаў аднойчы ў байкоце, у 2000-м годзе. Тады толькі Мікола Статкевіч быў супраць, а мы ўсе не ўдзельнічалі. Лічу гэта памылкаю, а Мікола меў рацыю. Дарэчы, Мікола Статкевіч і сёння кажа — адтуль, з турмы, з самых цяжкіх умоваў: ідзіце да канца, распавядайце праўду, але не здымайцеся, не рабіцеся маргінальнымі».

«Іду з «Народнаю праграмаю»

Палітык заўважае, што ўлады працягваюць палітыку жорсткіх рэпрэсіяў супраць сваіх палітычных апанентаў. «Улады так сябе паводзяць, бо адчуваюць няўпэўненасць. Рэйтынг Лукашэнкі значна ўпаў, і ён не мае рэсурсаў, каб аднавіць гэты рэйтынг», — пакрэсліў Мілінкевіч.

«Людзі запалоханыя, але і сама ўлада ў шокавым стане: старая мадэль не працуе, патрэбная новая. Мы будзем распавядаць пра „Народную праграму“, якую склалі больш за 40 экспертаў, што выпрацавалі канкрэтныя падыходы, „дарожныя мапы“ таго, што трэба рабіць у розных кірунках, — распавядае Аляксандр Мілінкевіч. — Мы маем фундаментальны дакумент, які абмеркаваны з людзьмі і складзены найлепшымі экспертамі Беларусі».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны