Навіны Навіны Руху

Аляксандр Мілінкевіч увайшоў у склад ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча

Аляксандр Мілінкевіч увайшоў у склад ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча

5208 Праглядаў Віцебск
Актывісты Народнай Грамады і Руху «За Свабоду» Віцебскай вобласці сфармавалі ініцыятыўную групу ў колькасці 114 чалавек за вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты палітвязня Мікалая Статкевіча.

Аляксей Гаўруцікаў, Алена Фаміна, Хрыстафор Жаляпаў на працягу трох дзён падалі дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы адразу ў 14 акруговых камісій Віцебскай вобласці.

У склад ініцыятыўнай групы ўвайшлі былыя палітвязні Аляксандр Арастовіч (Мінск), Сяргей Скрабец (Мінск), Сяргей Марцалеў (Мінск), Сяргей Парсюкевіч (Віцебск) і лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.

Як адзначае Аляксей Гаўруцікаў, мэта гэтай акцыі - прыцягнуць увагу грамадскасці да лёсу палітвязняў і дамагчыся іх хутчэйшага вызвалення.

Нагадаем, Мікалай Статкевіч, лідэр Народнай Грамады і кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, адбывае крымінальнае пакаранне ў выглядзе 6 гадоў зняволення ў турме № 4 Магілёва за актыўны ўдзел у пратэстах супраць фальшаванняў на прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня 2010 года.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны