Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч ідзе на выбары з планам рэформаў

Мілінкевіч ідзе на выбары з планам рэформаў

4973 праглядаў Мінск
19 ліпеня былі пададзены дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні лідара Руху «За Свабоду», кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2006 Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам у дэпутаты. У складзе ініцыятыўнай групы — больш за 350 асобаў з самых розных сфераў. Сярод іх — напрыклад, бард Зміцер Бартосік, былы палітвязень Мікіта Ліхавід, палітык Рыгор Кастусёў, эканаміст Сяргей Чалы, былы віцэ-рэктар ЕГУ Уладзімір Дунаеў...

Вылучаецца Аляксандр Мілінкевіч па сталічнай Уручскай 109-й акрузе.

У інтэрв’ю Pyx.by ён патлумачыў, чаму вырашыў узяць удзел у выбарчай кампаніі.

«Сёння сітуацыя такая, што ўлады самі па сабе, апазіцыя сама па сабе, а народ сам па сабе. А між тым час для краіны лёсавызначальны. Задачай Руху „За Свабоду“ на гэтых выбарах з’яўляецца ўмацаванне ў беларусах адчування неабходнасці пераменаў і асабістай адказнасці за лёс Радзімы. Мы хочам распавесці людзям аб паспяховых рэформах у розных краінах, у тым ліку суседніх: у Эстоніі, Славакіі, Польшчы, Чэхіі ды іншых. А таксама прапануем план рэформаў для Беларусі з улікам іхніх памылак. Будзем прэзентаваць „Народную праграму“, над якой працавалі больш за год. Беларусы могуць зладзіць перамены, таму што мы маем залатыя рукі і светлыя галовы», — кажа Мілінкевіч.

«Важна прадэманстраваць, што сярод незалежных кандыдатаў у дэпутаты ёсць акурат шмат такіх людзей — працавітых і разумных, годных і сумленных, якія любяць сваю Радзіму і ведаюць, як ажыццявіць у ёй перамены. Нам патрэбна не стабільнасць выжывання, а стабільнае развіццё, і мы маем дзеля гэтага самае галоўнае — таленавіты народ, — заявіў старшыня Руху „За Свабоду“. — І такі народ мае права мець дэпутатамі тых, каго ён абірае, а не каго яму абіраюць».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны