Навіны Навіны Беларусі

«Гэта вяршыня айсберга карупцыі»

«Гэта вяршыня айсберга карупцыі»

2330 Праглядаў Мінск
Чарговы карупцыйны скандал грымнуў у мінскіх эшалонах улады: затрыманы першы намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама.

Як паведаміў генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк, чыноўнік трапіў за краты за атрыманне хабару.

У сцены Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ігар Васільеў прыйшоў з пасады дырэктара камбіната сілікатных вырабаў пасля таго, як прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 30 верасня 2010 году ўзгадніў гэта прызначэнне.

Як заявіў тады Ігар Васільеў, «кола пытанняў, які мне трэба будзе ўзначаліць, гэта камунальная сфера. Пачнем з таго, каб выключыць усе скаргі і нараканні на камуналку».

За амаль два гады сваёй дзейнасці яму так і не ўдалося выканаць абяцанні. Сфера камунальных паслуг па-ранейшаму з'яўляецца адной з самых праблемных у гаспадарцы сталіцы.

Акрамя «камуналкі» Ігар Васільеў курыраваў таксама пытанні энергетыкі, дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання, тэндэраў...

На думку намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча, наша сістэма павінна час ад часу дэманстраваць барацьбу з карупцыяй. «Ахвярамі, як правіла, становяцца тыя, хто зарваўся і парушае няпісаныя правілы. Казаць аб узмацненні барацьбы не прыходзіцца. Хутчэй, мы назіраем вяршыню айсберга гэтай з'явы», - заявіў у інтэрв'ю «Товарищ.online» Губарэвіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны