Навіны Навіны Руху

Міліцыянты спрабавалі скласці пратакол за крытыку Лукашэнкі

Міліцыянты спрабавалі скласці пратакол за крытыку Лукашэнкі

3365 Праглядаў
Анекдатычны выпадак здарыўся з актывістамі Руху «За Свабоду» Аляксеем Кавальцом і Міхалам Васілеўскім.

— На памежным пункце пропуска «Бераставіца» ў бок Беларусі 18 лістапада ўзнікла вялікая чарга аўтамашын. Натуральна, што беларусы ад няма чаго рабіць размаўлялі на самыя розныя тэмы, у тым ліку палітычныя. Ад суразмоўнікаў шмат даставалася дзейснаму кіраўніку дзяржавы. Адна «дзелавая» бабулька паспрабавала на сваім аўто аб’ехаць чаргу і прыстроіцца на яе пачатку. Яе не прапускалі. Бабулька пакрыўдзілася і паабяцала паведаміць у міліцыю, што мы крытыкуем Лукашэнку. Мы пасмяяліся. Але, як выявілася заўчасна, — распавядае Аляксей Кавалец.

Пасля перасячэння мяжы, ужо на радзіме, актывістаў Руху сустрэлі супрацоўнікі РАУС Бераставіцкага раёну. Аказалася, што бабулька здзейсніла сваю пагрозу: у райаддзел паступіў сігнал. Міліцыянты спынілі машыну, праверылі дакументы і прапанавалі актывістам а 23-й гадзіне ехаць ў РАУС для складання пратаколу-апытання.

Аляксей Кавалец у даступнай форме патлумачыў праваахоўнікам, што ўсе грамадзяне маюць права абмяркоўваць і крытыкаваць любых палітыкаў, і што сітуацыя, якую ствараюць міліцыянты абсалютна абсурдная, таму ў іх ёсць усе шансы стаць героямі тыдня ў гумарыстычнай праграме «Белсата». Гэтыя довады былі зразумелыя, і затрыманых было актывістаў праз паўгадзіны адпусцілі бяз лішніх пытанняў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны