Навіны Навіны Руху

Грамадзянская супольнасць вызначылася з лідарамі

Грамадзянская супольнасць вызначылася з лідарамі

2697 Праглядаў Мінск
Беларуская Нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства 30 чэрвеня абрала каардынацыйны камітэт і яго кіраўніка. У Склад новай структуры увайшоў у тым ліку намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Выбары адбыліся ў ходзе якая праходзіла ў Мінску 29-30 чэрвеня канферэнцыі "Нацыянальная платформа: 2012 - новая рэальнасць у няновых умовах", паведамляе Еurobelarus.info.

У выніку галасавання прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх арганізацый, у склад каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы ФГС УП увайшлі Уладзімір Мацкевіч, старшыня Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка, каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі, намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч, член савета грамадзянскай ініцыятывы Гомельскі дэмакратычны форум Пётр Кузняцоў, дырэктар Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) Вольга Смалянка і старшыня Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч. Ганаровым членам каардынацыйнага камітэта быў зноў абраны праваабаронца Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі.

На пасаду старшыні камітэта былі вылучаны Уладзімір Мацкевіч, Сяргей Мацкевіч і Улад Вялічка. Сяргей Мацкевіч і Улад Вялічка ўзялі самаадвод. За кандыдатуру Уладзіміра Мацкевіча прагаласавала 33 з 38 якія мелі мандаты прадстаўнікоў Нацыянальнай платформы ФГС УП.

Меркавалася, што падчас канферэнцыі будзе таксама прынятае яе канцэпцыя развіцця. Аднак прыняцце гэтага дакумента было адкладзена да наступнай канферэнцыі Беларускай Нацыянальнай платформы Форуму, правесці якую плануецца восенню бягучага года.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны