Навіны Навіны Беларусі

Пасол Польшчы: Афіцыйны Мінск крыху стаміў

Пасол Польшчы: Афіцыйны Мінск крыху стаміў

2669 Праглядаў Магілёў
Улады Беларусі пакуль не гатовыя да дыялогу з ЕС — пра гэта заявіў на сустрэчы з грамадскасцю ў Магілёве пасол Польшчы Лешак Шарэпка. Сустрэча праходзілі ў грамадскім цэнтры «Кола» ў межах праекту «Еўрапейскі клуб» Руху «За Свабоду».

Як паведамляе "Наша Ніва", Лешак Шарэпка зазначыў:

"Умовы дыялогу не змяніліся – усе вязні сумлення, ці як вы іх называеце палітвязні, павінны выйсці з турмаў і быць рэабілітаваныя. Акрамя таго, мы хочам мець гарантыі, што праз месяц ці два па вызваленні яны зноў не трапяць у турму, калі зменіцца палітычная абстаноўка. Галоўнае ў гутарцы пра Беларусь тычыцца палітычных каштоўнасцяў. Мы можам супрацоўнічаць у любых пытаннях. Мы гатовыя вам дапамагаць, але мы павінны размаўляць на мове зразумелай адно аднаму, якая мае агульны каштоўнасны базіс. Калі мы будзем гэтага пільнавацца, то не будзе ніякіх праблемаў.

Ваша ўлада не гатовая да гэтага. Нічога істотнага не мяняецца. Я не хацеў бы лічыць, колькі цяпер у Беларусі палітвязняў – я не хацеў бы наагул, каб у вас гэтая з’ява была, і каб былі гарантыі, што гэта не будзе паўтарацца. Мы не адзін раз ужо гаварылі пра гэта, рабілі крокі насустрач і потым зноў рэцыдыў. Тут галоўная праблема".

Пра эфектыўнасць эканамічных санкцый Лешак Шарэпка заявіў:

"Ёсць краіны, якія залежаць ад Беларусі. Напрыклад, прыбалтыйскія краіны, якія атрымліваюць неблагія прыбыткі ад транзіту тавараў. Тут не ўсё так адназначна. Ёсць багата людзей, якія кажуць, што санкцыі наагул не працуюць. Напрыклад, Куба ізаляваная, але яна неяк жа развіваецца. Я думаю, што вялікім поспехам ЕС стала тое, што мы здолелі зрабіць рашучыя крокі ў адносінах да беларускага рэжыму".

На пытаньне пра ролю афіцыйнай Масквы ў падтрымцы беларускага рэжыму пасол Польшчы зазначыў:

"Наагул у Еўропе ёсць сілы, якія думаюць, што лепей гаварыць з Масквой, чым марнаваць час у гутарках з Мінскам ці Кіевам. Афіцыйны Мінск крыху стаміў. Некаторыя палітыкі на Захадзе былі б дужа задаволеныя, каб не было праблемы Лукашэнкі і рашаць беларускія пытанні можна было б праз Маскву".

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны