Навіны Навіны Беларусі

Прыклад Віталя Сіліцкага

Прыклад Віталя Сіліцкага

2917 Праглядаў
Палітолаг, дарадца старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец выпусціў ужо шостае пакаленне слухачоў свайго курсу лекцый «Еўрапейская інтэграцыя». На апошнім занятку студэнты вызначалі, якія праблемы найбольш востра стаяць перад Еўрапейскім звязам і разважалі, як іх можна вырашыць. Напрыканцы адбылася прэзентацыя дзейнасці Камітэту па ўшанаванні памяці Віталя Сіліцкага.

Студэнты пазнаёміліся з асноўнымі канцэпцыямі, якія распрацаваў Сіліцкі і якімі ён карыстаўся ў сваім аналізе, асноўнымі з якіх з’яўляюцца прэвентыўны аўтарытарызм і тэрыторыя свабоды. Алесь Лагвінец уваходзіць у Камітэт па ўшанаванні памяці свайго сябра і калегі, надаючы вялікае значэнне распаўсюду прыкладу і ідэяў Віталя Сіліцкага сярод маладых навукоўцаў.

«Курс „Еўрапейская інтэграцыя“ з’яўляецца добрым стартам для тых, хто жадае працягнуць сваё навучанне за мяжой, але вельмі важна мець прыклады паспяховага вяртання ў Беларусь з бліскучай адукацыяй і добрымі перспектывамі за мяжой. Менавіта такім прыкладам з’яўляецца Віталь Сіліцкі, выбітны адмысловец-палітолаг і шчыры беларус», — кажа адна з каардынатарак Камітэту па ўшанаванні памяці Віталя Сіліцкага, выпускніца курса Алеся Лагвінца ў папярэднія гады Даша Слабчанка.

Віталь Сіліцкі заўчасна пайшоў з жыцця ва ўзросце 38 год, у самым росквіце сваёй кар’еры, год таму, 11 чэрвеня 2011-га.

У межай дзейнасці Камітэту па ўшанаванні памяці Віталя Сіліцкага запланаваныя выданне ягоных кніг, працяг стыпендыяльнай праграмы, заснаванне фонду ягонага імя, адкрыццё бібліятэкі, уручэнне прэміі і правядзенне дабрачыннай акцыі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны