Навіны Навіны Руху

"Важна ад дэклараванага адзінства пераходзіць да адзінства практычнага"

"Важна ад дэклараванага адзінства пераходзіць да адзінства практычнага"

2095 Праглядаў
У Мінску пачынаецца двухдзённая канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Удзел у ёй бярэ і Рух «За Свабоду».

Што арганізацыя чакае ад канферэнцыі?

Алесь Лагвінец, дарадца старшыні Руху "За Свабоду", у інтэрв'ю сайту "ЕўраБеларусь" адзначыў:

- Гэтая сустрэча мае вялікае значэнне, паколькі важна ад дэклараванага адзінства пераходзіць да адзінства практычнага. І таксама важна пазначыць асноўныя напрамкі дзейнасці, вызначыцца, ці будзе вялікая інстытуцыяналізацыя формаў грамадзянскай супольнасці. Беларусь з'яўляецца прыкладам самаарганізацыі грамадзянскай супольнасці сярод шасці краін Усходняга партнёрства. Таму існуе падвышаная адказнасць на ўсіх удзельніках Нацыянальнай платформы. Мы былі ў чымсьці піянерамі, паказвалі прыклад іншым. І гэта трэба працягваць рабіць. Галоўнае, што сёння турбуе грамадзянскую супольнасць і тыя арганізацыі, якія займаюцца праеўрапейскай дзейнасцю, - нязменнасць рэжыму і сітуацыі ў краіне ў цэлым. І ад таго, наколькі аб'яднанай і мэтанакіраванай будзе беларуская грамадзянская супольнасць, наколькі яна захоча збліжэння з Еўрасаюзам, шмат што залежыць.

Асобна варта сказаць пра перасцярогі, якія цяпер гучаць у прэсе і тычацца далучэння да Нацыянальнай платформы палітычных структур - Руху "За Свабоду" і кампаніі "Гавары праўду". Варта ўнесці яснасць, што ў аўтарытарным рэжыме ступень палітычнасці вызначаецца аўтарытарным рэжымам, а не характарам дзейнасці. Таму спроба некаторых грамадскіх лідараў адхіліцца ад так званай "палітыкі" - гэта гульня на публіку. Вельмі важна, што наш рух гатова супрацоўнічаць з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, у нашым складзе розныя грамадскія сілы. Таму штучна падзяляць палітычную і непалітычную дзейнасць, на мой погляд, не варта. Вельмі важна, каб унутры краіны было разуменне, што ў грамадскі сектар ўваходзяць палітычныя партыі, паколькі ў нас фактычна няма палітычнай барацьбы і палітычнай дзейнасці ў чыстым выглядзе. Уся дзейнасць, па сутнасці, грамадская. І гэта абумоўлена характарам рэжыму, а не проста заявамі таго ці іншага гульца на гэтым полі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны