Навіны Навіны Руху

Вызначаны пераможца конкурсу «Што я ведаю пра Еўропу?»

Вызначаны пераможца конкурсу «Што я ведаю пра Еўропу?»

2628 Праглядаў Вільнюс
Першае месца ў фінале дзявятага рэспубліканскага конкурсу школьных каманд, прысвечанага тэме «Еўрапейскія аб’яднанні: учора, сёння, заўтра», заваявала каманда «Таварыства ананімных еўрапейцаў» з Брэста.

Сябраў каманды чакае паездка ў Брусель, якую арганізуе Офіс за дэмакратычную Беларусь.

З берасцейцамі за лепшую пазіцыю на п’едэстале (фінальная гульня праходзіла ў Вільні) змагаліся каманды «Разам» (Маладзечна) і «Еўра-М» (Магілёў), якія занялі адпаведна 2 і 3 месцы.

Сябра журы, дарадца кіраўніка Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец ушанаваў лепшага гульца. Ім стаў капітан берасцейскай каманды Яўген Ануфрыюк. Ад Мінскага Еўраклуба ён атрымаў у падарунак выданне Оксфардскага ўніверсітэту, адзін з найлепшых падручнікаў па еўрапейскай інтэграцыі «European Union Politics» у трэцяй рэдакцыі.

Нагадаем, арганізатарамі сёлетняга конкурса «Што я ведаю пра Еўропу?» выступілі ініцыятыўная група Клуба еўрапейскіх настаўнікаў, ГА «Адукацыйны цэнтр „ПОСТ“», Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія), Міжнароднага кансорцыюма «ЕўраБеларусь», Офіса за дэмакратычную Беларусь (Бельгія) і ПАГА «Рух «За Свабоду».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны