У карцінах паказаны некаторыя вайсковы падзеі
Экспазіцыю складаюць творы сябраў Беларускага саюза мастакоў Уладзіміра Крукоўскага, Базыля Камарова, Хвёдара Кісялёва, Міколы Купавы, Алеся Мары, Віктара Маркаўца, Паўла Татарнікава, Барыса Первунінскіх, Валянціна Прыешкіна, Марыі і Алены Лось.
«Гэтая дата, 200 гадоў пачатку вайны Напалеона з Расіяй, мае вельмі важны кампанент для нас — узнаўленне ВКЛ. У нас, беларусаў, сваё стаўленне да гэтай вайны. Мы ўзялі за аснову менавіта ідэю ўзнаўленне Вялікага Княства. У выставе прадстаўлены творы як батальнага характару, так і агульнакультурнага кшталту, што паказвае ўнікальнасць нацыянальнай культуры», — кажа адзін з арганізатараў выставы мастак Мікола Купава.
На выставе прадстаўлена графіка, акварэль, алей. Усяго каля дваццаці карцінаў. Некаторыя творы («Крэўскі замак» Татарнікава, «Бярэзінскі паход» Кісялёва, «Магілёў пачатку ХІХ стагоддзя» Камарова і іншыя) будуць дэманстравацца ўпершыню.
Азнаёміцца з працамі мастакоў у галерэі «Беларт» можна будзе да 13 ліпеня.