Навіны Навіны Руху

Аляксандр Мілінкевіч: Уплываць на Беларусь праз супрацу

Аляксандр Мілінкевіч: Уплываць на Беларусь праз супрацу

2013 Праглядаў Берлін
Лідар Руху «За Свабоду» выступіў на прадстаўнічай сустрэчы ў МЗС Нямеччыны, якую арганізавала кіраўнік дэпартамента Расіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, Паўночнага Каўказа і Цэнтральнай Азіі МЗС ФРГ Сюзан Шутц.

У сваім выступе Аляксандр Мілінкевіч заклікаў еўрапейскіх палітыкаў не ізаляваць Беларусь, актывізаваць шматузроўневую, разлічаную на многа год наперад, супрацу з беларускім грамадствам на ўзроўнях НДА, бізнеса, рэфарматарскі настроенай наменклатуры. На перакананні Мілінкевіча, у Беларусі ў будучым ёсць усе шансы для ўвахода ў Еўразвяз. Таму трэба на ўсіх узроўнях спрыяць збліжэнню нашай краіны з Аб’яднанай Еўропай. Стратэгічная супраца з рознымі інстытутамі беларускага грамадства дазволіць пашыраць канструктыўны ўплыў заходнееўрапейскіх краін на Беларусь.

На думку лідара Руху «За Свабоду», Беларусі патрэбны не толькі пакрокавы дэмантаж рэжыму, але і змена постсавецкага мыслення праз стварэнне моцнай грамадзянскай супольнасці. У сувязі з гэтым вельмі важная вонкавая дапамога ў развіцці малога і сярэдняга бізнэсу для стварэння ўплывовага сярэдняга класа.

Аляксандр Мілінкевіч казаў пра пагрозу эканамічнай анэксіі Беларусі Расіяй, пра тое, што супольнасць разам з рэфарматарскай часткай наменклатуры павінна несці адказнасць за ўратаванне Рэспублікі Беларусь. Неабходна пасылаць сігналы наменклатуры аб тым, што яе дзейнасць па захаванні суверэнітэту будзе падтрыманая.

Лідар Руху «За Свабоду» нагадаў удзельнікам сустрэчы пра наяўнасць палітвязняў у Беларусі, за вызваленне якіх трэба пастаянна змагацца. Ён таксама ўзняў пытанне атрымання беларусамі шэнгенскіх візаў, выступішы за спрашчэнне гэтай працэдуры.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны