Навіны Навіны Руху

Прыхільнік Руху хоча давесці ўладам, што яны павінны служыць людзям

Прыхільнік Руху хоча давесці ўладам, што яны павінны служыць людзям

2281 прагляд Мінск
У Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд скаргі Міхаіла Саяўца на рашэнне суда Ленінскага раёна, які, у сваю чаргу, стаў на абарону чыноўніка.

Актывіст Міхаіл Саявец 25 чэрвеня прасіў Калегію Мінскага гарадскога суда абавязаць высокапастаўленага чыноўніка судовай сістэмы разгледзіць ягоны зварот і даць адказ на яго па сутнасці. Аднак, Калегія Мінгарсуда, якая разглядала скаргу Саяўца, пасля некаторых ваганняў падтрымала суд ніжэйшай інстанцыі. Пры гэтым была агучана спасылка на артыкул 435 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса.

Раней, 14 траўня 2012 года суд Ленінскага раёна сталіцы адмовіў актывісту ва ўзбуджэнні адміністрацыйнай справы супраць першага намесніка старшыні Вярхоўнага суда Аляксандра Федарцова, які, паводле Саяўца, пакінуў яго зварот без разгляду і спыніў з ім перапіску. Адмову суддзя Таццяна Жулкоўская патлумачыла тым, што гэтая справа суду непадведамасная, спаслаўшыся на частку 1 артыкула 2 Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў».

Да вышэйшых службовых асобаў Вярхоўнага суда грамадскага актывіста прывяла
даўняя эпісталярная спрэчка з пракурорскімі работнікамі і суддзямі выкліканая розным разуменнем такіх катэгорый, як правы і свабоды грамадзян. Актывіст спадзяваўся пры дапамозе кіраўніцтва судовай сістэмы пакараць недобрасумленных, на яго думку суддзяў ніжэйшага ўзроўню, якія пакрываюць парушэнні з боку пракурорскіх работнікаў. Аднак, перапіска з намеснікам старшыні Вярхоўнага суда спадаром Федарцовым выйшла з канструктыўнага рэчышча. Чыноўнік адказваў спадару Саяўцу не па сутнасці і ўрэшце абвясціў пра спыненне з ім перапіскі.

Гэта не першая спроба Міхаіла Саяўца нагадаць чыноўнікам пра іх сапраўдную роль — служыць грамадзянам краіны. 17 траўня Міхаіл Саявец праз Мінскі гарадскі суд дабіўся адмены рашэння ніжэйшага суда, які не задаволіў скаргу на дзеянні Генпракуратуры. Справа была накіраваная на перагляд.

Міхаіл Саявец і яго «група падтрымкі»

Актывіст з рашэннем суда Ленінскага раёна: «Я гэтага так не пакіну!»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны