Навіны Навіны Руху

«Беларускае пытанне» у Бруселі і Берліне

«Беларускае пытанне» у Бруселі і Берліне

2002 праглядаў Брусэль Берлін
25 чэрвеня лідар Руху «За Свабоду», кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2006 года Аляксандр Мілінкевіч адпраўляецца з візітам у Берлін і Брусель.

Як паведаміў палітык БелаПАН, візіт арганізаваны фондам Конрада Адэнаўэра па запрашэнні былога прэзідэнта Еўрапарламента Ханса-Герта Пётэрынга.

З 25 па 27 чэрвеня Мілінкевіч будзе знаходзіцца ў Германіі, дзе ў яго запланаваныя сустрэчы з афіцыйнымі асобамі, у тым ліку — кіраўніком ведамства федэральнага канцлера ФРГ Рональдам Пафалам, намеснікам начальніка групы па замежнай палітыцы CDU/CSU у бундэстагу Андрэасам Шокенхофам, кіраўніком дэпартамента Расіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, Паўночнага Каўказа і Цэнтральнай Азіі МЗС ФРГ Сюзан Шутц.

Падчас гэтых сустрэч плануецца абмеркаваць пытанні дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, а таксама праблемы рэалізацыі праграмы Усходняга партнёрства. «Беларусь не выкарыстоўвае і малой часткі магчымасцяў гэтай праграмы», — падкрэсліў Аляксандр Мілінкевіч. Акрамя таго, паводле яго слоў, будуць абмяркоўвацца пытанні падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў у Беларусі, праблема беларускіх палітзняволеных. Плануецца таксама абмеркаваць ход рэалізацыі праграм ЕС «Дыялог для мадэрнізацыі». " Я думаю, абавязкова будуць гутаркі і дыскусіі пра тое, як зрабіць так, каб гэтыя праграмы засталіся не толькі на паперы, як дапамагчы Беларусі мадэрнізаваць сваю эканоміку, правесці складаныя структурныя рэформы«, — зазначыў лідар Руху «За Свабоду».

На 28 чэрвеня Мілінкевіч запрошаны ў Брусель, дзе пройдзе закрытае пасяджэнне саміта Еўрапейскай народнай партыі. У ім возьмуць удзел прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, кіраўнік Еўрапейскага савета Херман ван Рампёй, канцлер ФРГ Ангела Меркель, былы прэм’ер-міністр Францыі Франсуа Фіён і іншыя еўрапейскія прадстаўнікі.

Паводле слоў Аляксандра Мілінкевіча, у сваім выступленні на пасяджэнні ён будзе гаварыць аб тым, што «пытанне вызвалення палітзняволеных — гэта асноўнае пытанне для вяртання дыялогу з Беларуссю». Пры гэтым, падкрэслівае апазіцыйны палітык, вельмі важна, каб Еўропа заставалася адкрытай для грамадзян Беларусі. «Гэта і праблема супрацоўніцтва грамадзянскай супольнасці, і праблема шэнгенскіх віз, і праблема падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу ў краіне, незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Гэта не проста, але неабходна зрабіць», — перакананы экс-кандыдат у прэзідэнты.

29 чэрвеня Аляксандр Мілінкевіч плануе абмеркаваць актуальныя беларускія праблемы з камісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства ЕС Штэфанам Фюле. Вечарам у пятніцу палітык вернецца ў Беларусь.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны