Навіны Навіны Руху

Віншаванне лаўрэатам прэміі «За свабоду думкі» з Еўрапарламента

Віншаванне лаўрэатам прэміі «За свабоду думкі» з Еўрапарламента

1889 Праглядаў Бычкі
Чарговых уладальнікаў прэміі Алеся Белакоза і Лявона Вольскага, якіх 19 чэрвеня ўганаравалі на радзіме Васіля Быкава, павіншаваў віцэ-старшыня Еўрапейскага парламента Яцэк Пратасевіч.

Я ганаруся тым, што гэтая прэмія — працяг прэміі Сахарава, якая ўручаецца Еўрапейскім парламентам. Прэмія Сахарава ўганароўвае выбітных асобаў, якія змагаюцца супраць нецярпімасці, фанатызму і прыгнёту, змагаюцца за правы чалавека і свабоду слова. Прэмія Сахарава вельмі важная для Еўрапейскага парламента, і мы выказваем найвялікшую ўдзячнасць заснавальнікам беларускай узнагароды за тое, што змаглі працягнуць нашу традыцыю ў сваёй краіне«, — гаворыцца ў віншавальным лісце Пратасевіча.

«Ведаю з уласнага досведу, — піша адзін з кіраўнікоў Еўрапарламента, — што патрэбна нямала адвагі, цярпення, моцы і вялізная сіла волі, каб змагацца за свае асноўныя правы і правы свайго народу, асабліва ў такой краіне, як Беларусь. Гэта няпростая справа. Тым не менш, нават самы малы ўнёсак кожнага з нас вельмі важны».

Яцэк Пратасевіч пажадаў Алесю Белакозу і Лявону Вольскаму «захаваць моц духу і веру ў лепшае для сваёй краіны і свайго народу, а таксама заўжды знаходзіць сілы, каб працягваць працу на карысць Беларусі і яе свабоды».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны