Навіны Аналітыка

Расійскі амбасадар прамацвае настроі ў беларускім грамадстве

Расійскі амбасадар прамацвае настроі ў беларускім грамадстве

2511 Праглядаў Мінск
Эксперты каментуюць словы пасла Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава, які выказаўся за аднаўленне перамоваў па ўвядзенні адзінай валюты і па Канстытуцыйным акце саюзнай дзяржавы.

Як паведамляе Радыё Свабода, беларускія палітыкі лічаць: гэтыя заявы – прыкмета таго, што афіцыйнаму Мінску трэба рыхтавацца да павялічэння ціску з боку Масквы і змяншэння расейскай матэрыяльнай дапамогі.

Намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч лічыць, што заявы расейскага амбасадара найперш мелі на мэце высветліць стаўленне беларускай улады і грамадства да выказаных тэзісаў.

"Я думаю, адной з прычынаў такіх заяваў можа быць невыкананне Лукашэнкам тых абавязкаў, якія ён узяў на сябе падчас сустрэчы з Пуціным. Падобныя заявы Сурыкава гучаць не ўпершыню. І мэтай іх можа быць прамацванне настрояў у беларускім грамадстве, а таксама спроба выклікаць пэўную рэакцыю беларускага кіраўніцтва. Калі б такія словы прагучалі з вуснаў кіраўніцтва Расеі, то дзейная ўлада вымушаная была б рэагаваць афіцыйна. А так па каментарах прыўладных палітолагаў, па каментарах незалежнага грамадства расейскі бок можа атрымаць ацэнку, наколькі Беларусь гатовая адгукнуцца на такія ініцыятывы".

Расейскі палітычны эксперт Вадзім Дубноў, спецыяліст па адносінах Расеі з краінамі СНД, лічыць, што на самой справе Крамлю на дадзены момант не патрэбныя ані супольная валюта, ані Канстытуцыйны акт.

"Гэта проста нейкая даволі няўклюднае традыцыйнае прапагандысцкае прыкрыцьцё таго, што Расея хацела б атрымаць з пункту гледжання прыватызацыі і ўласнасці ў Беларусі. У Расеі зараз ацэньваюць момант, які перажывае Беларусь, як вельмі плённы, каб нешта атрымаць. Але, я думаю, гэта соты віток адной і той самай спіралі. Я думаю, што хвалістыя адносіны Лукашэнкі з Захадам нейкім чынам зноў прыйдуць у стабільны стан, і ўсё вернецца да таго ж дужання з Расеяй, якое мы назіралі раней".

Беларуская апазіцыйная партыя левых "Справядлівы свет" традыцыйна даволі прыхільна ставіцца да беларуска-расійскай інтэграцыі. Але гэтым разам, лічыць лідэр партыі Сяргей Калякін, Масква разумее, што супольная валюта і Канстытуцыйны акт пры Лукашэнку немагчымыя.

"На маю думку, гэта мяккі намёк беларускім уладам, што ім трэба нешта рабіць у эканоміцы. Сурыкаў фактычна сказаў, што не за гарамі чарговы фінансавы крызіс у Беларусі, нягледзячы на ўсю дапамогу, якую атрымлівае Беларусь. І сказана, што Расея наўрад ці і надалей будзе падтрымліваць Лукашэнку цалкам бязвыплатна, бяз крокаў Менску ў адказ. Названы гэтыя крокі – Канстытуцыйны акт і агульная валюта. Але, я думаю, Масква выдатна разумее, што пры Лукашэнку гэта немагчыма і гэтага ня будзе.

Таму заява Сурыкава – гэта падрыхтоўка да тых вельмі складаных праблемаў, якія найбліжэйшым часам могуць узнікнуць паміж Расеяй і Беларуссю. Цана на нафту ўпала, і Расея вымушаная будзе эканоміць. І Беларусі трэба рыхтавацца да таго, што залаты дождж з Масквы скончыцца".

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны