Навіны Навіны Руху

Рух «За Свабоду» далучаецца да Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці

Рух «За Свабоду» далучаецца да Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці

2807 Праглядаў Мінск
Як адзначыў намеснік старшыні Руху Юрась Губарэвіч, размова ідзе аб афіцыйным далучэнні арганізацыі, якая з’яўляецца фактычным ўдзельнікамі і партнёрамі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства з моманту яе стварэння.

«Размова ідзе аб афіцыйным далучэнні нашага руху, паколькі мы з’яўляемся ўдзельнікамі і партнёрамі Нацыянальнай платформы з моманту яе стварэння. У нашай дзейнасці адзiн з асноўных напрамкаў — гэта еўрапеізацыя Беларусі і, вядома, для гэтага мы маем намер выкарыстоўваць усе існуючыя магчымасці і камунікацыі», — паведаміў Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» намеснік старшыні ПАГА «Рух «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

На думку намесніка старшыні Руху «За Свабоду», фармат аб’яднання ў рамках Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства мае шмат пераваг і перспектыў: «Перш за ўсё, мы разглядаем Нацыянальную платформу як сур’ёзную камунікацыйную пляцоўку, дзе сабраны ўсе асноўныя гульцы трэцяга сектара Беларусі. Акрамя таго, мы лічым, што Нацыянальная платформа — гэта такая форма аб’яднання грамадскіх арганізацый, якая садзейнічае ўмацаванню супрацоўніцтва з еўрапейскімі грамадскімі ініцыятывамі і лабіяванні інтарэсаў грамадзянскай супольнасці ў структурах Эўразьвязу».

«Беларусы шмат у чым задаюць дынаміку ў развіцці супрацоўніцтва грамадскіх арганізацый у рамках Усходняга партнёрства. Нашы чаканнi таксама звязаныя з тым, што Беларусь яшчэ больш актыўна будзе ўдзельнічаць у гэтых працэсах», — падкрэсліў Губарэвіч.

Нагадаем, што 29-30 чэрвеня ў Мінску адбудзецца Канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: «Нацыянальная платформа: 2012 — новая рэальнасць у няновых умовах», якая будзе прысвечаная пытанням стратэгічнага развіцця Нацыянальнай платформы, яе далейшай інстытуцыяналізацыі, падрыхтоўке рэкамендацый арганізацыям ад Беларусі да ўдзелу ў чацвёртай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Стакгольме (29-30 лістапада 2012 года).

Зараз перад Нацыянальнай платформай стаяць задачы вызначэння прынцыпаў, мэт і прыярытэтаў яе дзейнасці, выбару актуальнай стратэгіі развіцця, фарміравання сталага Кіруючага камітэта і іншых патрэбных органаў, працэдурных механізмаў удзелу і прыняцця рашэнняў.

Прадстаўнікі Руху «За Свабоду» выказваюць гатоўнасць прыняць актыўны ўдзел у працы Аргкамітэта па падрыхтоўцы канферэнцыі Нацыянальнай платформы. Паводле Губарэвіча, «будучая канферэнцыя — гэта перш за ўсё распрацоўка стратэгіі Нацыянальнай платформы, вызначэнне асноўных напрамкаў для працы ўнутры Беларусі, а таксама вызначэнне аптымальных механізмаў камунікацый з еўрапейскімі партнёрамі».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны